Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці працуюць над тым, каб справіцца з санкцыйным націскам. У прыватнасці, канструктарскія бюро актыўна шукаюць рашэнні па імпартазамяшчэнні камплектуючых, якія пастаўляліся з некаторых заходнееўрапейскіх краін. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр прамысловасці Пётр Пархомчык пасля даклада Прэзідэнту Беларусі.