У фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі захоўваецца рэдкі прадмет фалерыстыкі - самаробны партызанскі медаль "За храбрасць". Ён быў уручаны кіраўніку штаба партызанскага атрада імя Шчорса партызанскай брыгады імя Ракасоўскага Генадзю Ланеўскаму.
У чэрвені 2021 года спаўняецца 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, трагічныя падзеі якой аказалі вялікі ўплыў на лёсы мільёнаў людзей, што цаной свайго жыцця здабылі Вялікую Перамогу.