22 мая праваслаўныя вернікі святкавалі дзень Мікалая Цудатворца - аднаго з самых шануемых у хрысціянстве святых. Міколаў дзень у сялян лічыўся важнай датай у сельскагаспадарчым календары. Да Мікалая Цудатворца традыцыйна звяртаюцца з просьбамі зберагчы ўраджай. Згодна з народнымі прыкметамі дождж на Міколаў дзень - да добрага ўраджаю.
Старажытныя традыцыі народных абрадаў аднаўляюць работнікі мяжысецкага сельскага дома культуры Магілёўскага раёна.