Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 жніўня ўнесці яму на разгляд канкрэтныя рашэнні па даўгабудах у Мінску. Аб гэтым 20 мая расказаў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў пасля даклада кіраўніку дзяржавы па пытаннях сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Мінска.