Сярод прыярытэтаў летняй аздараўленчай кампаніі - захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, сацыяльная падтрымка найбольш неабароненых катэгорый з малазабяспечаных, шматдзетных сем'яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Аб асаблівасцях арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей летам расказаў намеснік дырэктара - начальнік аддзела Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.