Напярэдадні аднаго з самых значных хрысціянскіх свят Вялікадня Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах правёў майстар-клас па роспісе велікодных яек. Выкарыстоўваючы самыя яркія фарбы і натуральны воск, удзельнікі майстар-класа распісалі сырыя яйкі, як таго і патрабуе традыцыя.