35 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася адна з буйнейшых радыяцыйных аварый у гісторыі чалавецтва - катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
Беларусь прайшла складаны шлях пераадолення наступстваў чарнобыльскай трагедыі, ад рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый да іх актыўнага адраджэння і сацыяльна-эканамічнага развіцця з абавязковым захаваннем неабходных мер радыяцыйнай аховы.