Індыя разлічвае на абмен візітамі з Беларуссю на вышэйшым узроўні ў канцы бягучага або ў пачатку наступнага года. Гэта адзначыла журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангіта Бахадур пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.