Усебеларускі хрэсны ход, прымеркаваны да 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях, пачаўся 19 жніўня ад Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. За восем дзён паломнікі прайшлі 250 км. Вялікі хрэсны ход завершыцца святочным богаслужэннем у гонар Мінскай іконы Божай Маці на адкрытай пляцоўцы перад Святадухаўскім кафедральным саборам.