Калі размова ідзе пра аб'яднанне сям'і, палітыка павінна адысці ўбок. Аб гэтым журналістам заявіў генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
З лістапада 2021 года ў Беларусі знаходзяцца грамадзяне Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махамад Отхман 2006 года нараджэння і Карым Отхман 2011 года нараджэння, якія прыбылі ў нашу краіну разам з маці, грамадзянкай Лівана Роўлай Эль Хамдан, для далейшага руху ў краіны ЕС у якасці бежанцаў. У лістападзе 2021 года жанчына перасекла беларуска-польскую граніцу, цяпер яна разам з мужам і старэйшым сынам пражывае ў горадзе Эмдэн (Германія). Дзеці да гэтага часу заставаліся ў Беларусі пад наглядам сваякоў.