Міжнародны фестываль воднага турызму "Нёманская вясна" адкрыў новы сезон на Аўгустоўскім канале. Амаль 200 спартсменаў змагаліся ў турысцка-прыкладным мнагабор'і ў тэхніцы воднага турызму. Акрамя беларускіх каманд удзел у спаборніцтвах прымалі турысты-воднікі з Расіі, Узбекістана, Туркменістана і Ізраіля.