Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі выйшла ў фінал XV рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 26 сакавіка на лёдзе сталічнай "Алімпік-Арэны" прэзідэнцкая каманда абыграла хакеістаў Гомельскай вобласці з лікам 8:6 (4:1, 3:3, 1:2).