Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы для групы тавараў. Аб гэтым заявіў 2 лютага журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз. Ён нагадаў, што Літва забараніла транзіт беларускіх тавараў праз свае парты. Беларускі бок не раз прапаноўваў кансультацыі для ўрэгулявання пытанняў у прававым полі, але Літва не пайшла на дыялог.