Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2026, 17:56

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі "Фіналу чатырох" гандбольнага Кубка Беларусі 

Фота з архіва
Фота з архіва
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля паўторных сустрэч першага этапу розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе вызначыліся ўсе ўдзельнікі вырашальных паядынкаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым у "Фінал чатырох" выйшаў дзеючы ўладальнік трафея "Мяшкоў Брэст", які двойчы перамог Мінскі абласны гандбольны клуб (МАГК) - 32:24 і 29:27. Чэмпіёны краіны гандбалісты мінскага СКА разграмілі "МАЗ-Оршу" - 34:26 і 41:20. Магілёўскі клуб "Машэка" выйграў у гродзенскага "Кронана" - 37:32 і 28:17. Гандбалісты "Гомеля" па суме дзвюх сустрэч аказаліся мацнейшымі за сталічны БДУФК-СКА, уступіўшы на выездзе з лікам 31:37, яны ўзялі ўпэўнены рэванш на сваёй арэне - 34:24.

У вырашальным этапе жаночага розыгрышу Кубка згуляюць гандбалісткі "Гомеля", "БНТУ-БелАЗ", гродзенская "Гараднічанка" і брэсцкае "Бярэсце".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі