Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2025, 16:04

Сабаленка завершыць год лідарам сусветнага рэйтынгу WTA 

Арына Сабаленка. Фота НАК
Арына Сабаленка. Фота НАК
13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка захавала лідарства ў сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт WTA.

Па стане на 13 кастрычніка Сабаленка мае 10 400 ачкоў і апярэджвае Ігу Свёнтак з Польшчы, якая ідзе другой, больш як на паўтары тысячы балаў. Тройку замыкае амерыканка Коры Гаўф (7873). Беларуская тэнісістка завершыць 2025 год на першым месцы незалежна ад далейшых рэзультатаў - Свёнтак ужо не дагоніць Арыну па ачках.

На мінулым тыдні Сабаленка дайшла да паўфіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у кітайскім Ухані.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі