Фота НАК
29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантынентальная хакейная ліга вызначыла лепшых ігракоў 15-га тыдня рэгулярнага чэмпіянату сезона 2025/26, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ.
Лепшым нападаючым упершыню ў кар'еры прызнаны форвард мінскага "Дынама" Сэм Энас, які набраў 5 (4+1) балаў у трох матчах тыдня з паказчыкам карыснасці "+2". У нядзельным паядынку з маскоўскім "Дынама" амерыканец закінуў пераможную шайбу, таксама на яго рахунку па адным блакіраваным кідку і перахопе. У лік лаўрэатаў тыдня трапілі галкіпер "Аўтамабіліста" Яўген Алікін, абаронца "Нафтахіміка" Арцём Серыкаў і навічок "Салавата Юлаева" Аляксандр Жароўскі.
У прамежак з 22 па 28 снежня хакеісты мінскага "Дынама" правялі тры матчы. "Зубры" двойчы абыгралі маскоўскіх аднаклубнікаў (7:1, 5:3) і ўступілі піцерскаму СКА (1:4). Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава выйшлі на першае месца ў Заходняй канферэнцыі, на ачко абышоўшы "Поўначсталь" і "Лакаматыў". Заключны паядынак адыходзячага года мінчане правядуць 30 снежня ў гасцях у "Салавата Юлаева".-0-