Фота з архіва
30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бабруйскі клуб "Дынама-Шыннік" двойчы за два дні абыграў дзеючага чэмпіёна Маладзёжнай хакейнай лігі (МХЛ) маскоўскі "Спартак", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча каманд 29 кастрычніка адбылася на "Бабруйск-Арэне". У першым перыядзе гаспадары стварылі перавагу дзве шайбы намаганнямі Алега Хомчанкі і Арцёма Капусціна, але ў пачатку другога перыяду масквічы адыгралі адставанне. Незадоўга да перапынку Ілья Сансевіч зноў вывеў беларусаў наперад, а за некалькі секунд да фінальнай сірэны Мікалай Салыга ўстанавіў канчатковы лік - 4:2. У панядзелак хакеісты "Дынама-Шынніка" былі мацнейшыя ў авертайме (3:2).
Гэта перамога стала для падапечных Яўгена Летава 11-й у 12-ці апошніх матчах. Наша каманда з 30 баламі займае трэцяе месца ў табліцы "Залатога" дывізіёна Заходняй канферэнцыі, усяго на ачко адстаючы ад дуэта лідараў - "Лока" і "Чырвонай Арміі". Наступны паядынак у МХЛ бабруйскі клуб правядзе толькі 11 лістапада - паўза звязана з выступленнем маладзёжнай зборнай Беларусі на Кубку Будучыні, які з 6 па 9 лістапада прыме Санкт-Пецярбург.-0-