Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лістапада 2025, 16:40

Хакеісты "Дынама-Маладзечна" выйгралі чацвёрты матч запар

Фота sport5.by
Фота sport5.by
7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Дынама-Маладзечна" прадоўжыла пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 7 лістапада "бела-блакітныя" прымалі аршанскі "Лакаматыў". Гаспадары павялі з лікам 2:0 ужо к сёмай мінуце, а ў другім і трэцім перыядах вызначыліся па разе. У выніку 4:0, шатаўт за дынамаўцаў аформіў галкіпер Сяргей Сцяпанаў. Гэта вікторыя стала для клуба з Маладзечна чацвёртай запар, рэкордная серыя перамог у сёлетнім сезоне налічвала 13 матчаў. "Лакаматыў", у сваю чаргу, пацярпеў 13-ю няўдачу ў 14-ці апошніх гульнях.

Яшчэ ў двух паядынках пятніцы камандам не хапіла асноўнага часу. Хакеісты "Ліды" на выездзе тройчы выходзілі наперад у процістаянні з "Гомелем", але кожны раз лічбы зраўноўваліся. У авертайме два ачкі лідчанам прынёс былы ігрок "рысяў" Максім Кунішнікаў, які закінуў у гэтым матчы тры шайбы. З аналагічным вынікам - 4:3 у авертайме - "Шахцёр" адолеў наваполацкі "Хімік", аўтарам вырашальнага гола за салігарчан стаў Аляксей Сяргееў.

Напярэдадні ў рамках 22-га тура рэгулярнага чэмпіянату "Брэст" дома быў мацнейшы за "Магілёў" (3:2), "Нёман" у Гродне з такім жа лікам абыграў "Авіятар", а "Віцебск" перапыніў пераможную серыю "Славуціча" (3:0).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі