Сцяг Субота, 7 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2026, 12:12

Галалёд, снег, па поўдні - з дажджом. Сіноптыкі расказалі аб надвор'і на 7 лютага

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 7 лютага на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, па поўдні - з дажджом). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе воблачна. Месцамі магчымы галалёд, слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на паўночна-ўсходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па паўночным усходзе. Днём будзе 1-7 градусаў марозу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі