Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2025, 09:06

Беларус Цішкоў выйграў шматдзённую велагонку ў Кітаі

Фота peloton.by
Фота peloton.by
11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Раман Цішкоў стаў пераможцам шматдзённай велагонкі першай катэгорыі UCI Trans-Himalaya Cycling Race, што прайшла ў Кітаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у шматдзёнцы, якая праходзіла з 7 па 10 жніўня, прынялі 100 веласіпедыстаў. Прадстаўнік кітайскай каманды Li Ning Star Цішкоў стаў лепшым на стартавым этапе, заняў пятае месца на трэцім этапе, а таксама фінішаваў у агульнай групе на другім і чацвёртым этапах. Раман першынстваваў у генеральнай класіфікацыі, апярэдзіўшы Амера Гальштэйна з Ізраіля на чатыры секунды.

Для беларускіх гоншчыкаў гэта перамога стала першай на такім узроўні з 2018 года. Таксама на Trans-Himalaya Cycling Race 2025 выступілі нашы Дзяніс Марчук і Яўген Собаль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі