Фота з архіва
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" падняліся на другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння віцэ-чэмпіёны краіны разграмілі на сваёй пляцоўцы брэсцкую "Вікторыю" з перавагай у 33 ачкі - 85:52. У другім сённяшнім матчы баскетбалісты "Гродна-93" таксама без праблем перайгралі ў сябе дома выхаванцаў РДВАР - 103:60. Пасля шасці тураў лідзіруе магілёўскі "Барысфен", у якога 12 ачкоў з 12 магчымых. На адзін бал менш у "МІНСКА", 10 ачкоў у актыве "Гродна-93".
У адзіным паядынку жаночага першынства маладзёжная каманда "МІНСКА" выйграла ў рэзервістак гродзенскай "Алімпіі" - 92:42. Становішча ў лідзіруючай групе пасля сямі тураў: "МІНСК" - 14 ачкоў, "Гарызонт" - 13, "Алімпія" - 12.-0-