Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2024, 12:25

З'явілася яшчэ адна схема падману: махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі "Белтэлекама"

Фота з архіва
Фота з архіва
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З'явіўся яшчэ адзін варыянт падману - махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі "Белтэлекама". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У мэсэнджары 71-гадовай жыхарцы Ленінскага раёна сталіцы патэлефанавалі незнаёмыя, якія прадставіліся аператарамі сувязі і прапанавалі прадоўжыць пакет паслуг на тэлебачанне. Пенсіянерка палічыла, што ёй тэлефануюць махляры, і паклала трубку, але пры гэтым яна перайшла па спасылцы, якая прыйшла ў смс-паведамленні, скачала і ўстанавіла дадатак.

Праз некаторы час мінчанцы патэлефанавалі і паведамілі, нібыта з яе банкаўскага рахунку былі спісаны сродкі. Каб уберагчы астатнія сродкі, жанчыне параілі задэклараваць іх. Пенсіянерка ўзяла ўсе свае зберажэнні (больш за $16 тыс.) і ў банку адкрыла новы рахунак, куды перавяла ўсю суму.

Праз раней устаноўлены дадатак махляры атрымалі лагіны, паролі і коды для інтэрнэт-банкінгу пенсіянеркі, што дазволіла ім выкрасці ўсе яе грошы.

Узбуджана крымінальная справа за крадзеж шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Праваахоўнікі нагадваюць: не пераходзьце па спасылках, якія прысылаюць незнаёмыя, і не ўстанаўлівайце дадаткі на мабільны тэлефон па просьбе трэціх асоб.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі