Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2024, 13:10

Савет ЕЭК змяніў правілы вызначэння паходжання тавараў з краін, што сталі на шлях развіцця, і найменш развітых краін

Фота з архіва
Фота з архіва
14 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне мадэрнізаваць правілы вызначэння паходжання тавараў з краін, якія сталі на шлях развіцця, і найменш развітых краін - карыстальнікаў адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў гандлёвым блоку ЕЭК.

"Абноўленая рэдакцыя змяшчае пакет комплексных паправак, якія прадугледжваюць удасканаленне парадку дакументальнага пацвярджэння паходжання тавараў, спрашчэнне ўмоў для атрымання імпарцёрамі тарыфных прэферэнцый, аптымізацыю палажэнняў аб адміністрацыйным супрацоўніцтве з краінамі-бенефіцыярамі, а таксама шэраг іншых змяненняў, падрыхтаваных з улікам устаноўленай за пяць гадоў правапрымяняльнай практыкі", - растлумачылі ў ЕЭК.

У прыватнасці, на пастаяннай аснове фіксуецца магчымасць пацвярджаць паходжанне тавараў, якія прэтэндуюць на атрыманне тарыфных прэферэнцый, копіяй дакумента аб паходжанні тавару замест яго арыгінала. Акрамя таго, скасавана патрабаванне аб абавязковым набыцці тавараў выключна ў асоб, зарэгістраваных у краінах - карыстальніках адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый ЕАЭС.

"Прынятае рашэнне ўяўляе сабой дзейсную меру па адаптацыі прымяняльных у саюзе правіл да сучасных умоў гандлю і мінімізацыі існуючых цяжкасцей з пацвярджэннем мытным органам дзяржаў - членаў ЕАЭС прэферэнцыйнага паходжання пастаўляемых тавараў", - пракаменціраваў рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. Ён дадаў, што названыя змяненні таксама з'яўляюцца прадаўжэннем паслядоўнай работы саюза па рэалізацыі мер падтрымкі найменш развітых краін, неабходнасць якіх рэгулярна абмяркоўваецца на пляцоўцы Сусветнай гандлёвай арганізацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі