Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2024, 12:43

Сярэдні аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў красавіку павялічыўся на Br191,7 млн

Фота з архіва
Фота з архіва
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя на дэпазітным рынку Беларусі характарызуецца ўстойлівым ростам укладаў у беларускіх рублях пры адначасовым зніжэнні ў замежнай валюце. За красавік сярэдні аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб у банках краіны павялічыўся на Br191,7 млн, або на 2,2 працэнта. У адносінах да красавіка 2023 года павелічэнне склала Br1,9 млрд, або 28,4 працэнта. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Сярэдні аб'ём тэрміновых дэпазітаў насельніцтва ў замежнай валюце ў доларавым эквіваленце за красавік 2024 года знізіўся на $59 млн, або на 2 працэнты. У адносінах да красавіка 2023 года зніжэнне склала $614,4 млн, або 17,9 працэнта.

У красавіку сярэдняя шырокая грашовая маса павялічылася ў адносінах да папярэдняга месяца на 1,7 працэнта. Сярэдняя рублёвая грашовая маса ўзрасла на 2,3 працэнта, у тым ліку сродкі фізічных асоб - на 2,4 працэнта, сродкі юрыдычных асоб - на 4,1 працэнта, наяўныя грошы ў абароце - на 1,5 працэнта.

У гадавым выражэнні прырост сярэдняй шырокай грашовай масы запаволіўся з 22,4 працэнта ў сакавіку 2024 года да 21,2 працэнта ў красавіку, сярэдняй рублёвай грашовай масы - з 32,2 працэнта да 31,2 працэнта адпаведна.

Прадаўжаецца паляпшэнне структуры шырокай грашовай масы, якое адлюстроўвае працэс дэвалютызацыі беларускай эканомікі. Доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ў красавіку 2024 года ўзрасла да 56,1 працэнта з 51,8 працэнта год таму.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі