Фота з архіва
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Воблачнае надвор'е з дажджамі і навальніцамі чакаецца ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, па захадзе моцныя дажджы. У многіх раёнах магчымы навальніцы, месцамі пры навальніцах - моцныя ліўні. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с, пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 17-23 градусы цяпла, у паўночна-ўсходняй частцы - плюс 24-29.-0-