21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная задача сённяшняга комплекснага вучэння з дзяржаўнымі органамі - забяспечыць зладжанасць і эфектыўнасць дзеянняў службаў грамадзянскай абароны ў любых умовах, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час вучэння з рэспубліканскімі сіламі грамадзянскай абароны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У сучаснай вайне аб'екты камунальна-энергетычнай сістэмы становяцца аднымі з самых адчувальных элементаў і патрабуюць надзейнай абароны, якая шмат у чым залежыць ад паспяховай рэалізацыі комплексу абаронных мерапрыемстваў усімі элементамі ваеннай арганізацыі дзяржавы, - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - Таму галоўная задача сённяшняга комплекснага вучэння з дзяржаўнымі органамі - забяспечыць зладжанасць вучэння і эфектыўнасць дзеянняў службаў грамадзянскай абароны ў любых умовах".
Дзяржсакратар таксама адзначыў, што акрамя павышэння гатоўнасці службовых асоб аператыўна рэагаваць на розныя рызыкі і выклікі мерапрыемства дае магчымасць ацаніць створаную ў Беларусі сістэму дзейнасці дзяржаўных органаў у сферы грамадзянскай абароны і пры неабходнасці ўнесці адпаведныя карэктывы. Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, з мэтай аптымізацыі існуючых сістэм, павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў галіне грамадзянскай абароны цяпер вядзецца работа па стварэнні ў Беларусі адзінай сістэмы абароны ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваеннага часу.
"Трэба быць гатовымі да любога развіцця сітуацыі. А гэта дасягаецца толькі трэніроўкамі ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных", - упэўнены Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, па выніках сённяшняга мерапрыемства Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях будзе дадзена ацэнка эфектыўнасці выканання службамі задач па прызначэнні, удакладнены парадак міжведамаснага ўзаемадзеяння.
"У сучаснай вайне аб'екты камунальна-энергетычнай сістэмы становяцца аднымі з самых адчувальных элементаў і патрабуюць надзейнай абароны, якая шмат у чым залежыць ад паспяховай рэалізацыі комплексу абаронных мерапрыемстваў усімі элементамі ваеннай арганізацыі дзяржавы, - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - Таму галоўная задача сённяшняга комплекснага вучэння з дзяржаўнымі органамі - забяспечыць зладжанасць вучэння і эфектыўнасць дзеянняў службаў грамадзянскай абароны ў любых умовах".
Дзяржсакратар таксама адзначыў, што акрамя павышэння гатоўнасці службовых асоб аператыўна рэагаваць на розныя рызыкі і выклікі мерапрыемства дае магчымасць ацаніць створаную ў Беларусі сістэму дзейнасці дзяржаўных органаў у сферы грамадзянскай абароны і пры неабходнасці ўнесці адпаведныя карэктывы. Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, з мэтай аптымізацыі існуючых сістэм, павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў галіне грамадзянскай абароны цяпер вядзецца работа па стварэнні ў Беларусі адзінай сістэмы абароны ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваеннага часу.
Паводле яго слоў, па выніках сённяшняга мерапрыемства Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях будзе дадзена ацэнка эфектыўнасці выканання службамі задач па прызначэнні, удакладнены парадак міжведамаснага ўзаемадзеяння.
Сёння па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Барысаўскім раёне на базе палігона МНС праходзіць маштабнае вучэнне з рэспубліканскімі службамі грамадзянскай абароны. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўніцтва і службовыя асобы Савета міністраў, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, розных міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады. У ходзе вучэння адпрацоўваюцца пытанні арганізацыі эвакуацыі насельніцтва і жыццезабеспячэння пацярпелых, а таксама шырокі спектр выратавальных і іншых неадкладных работ, у тым ліку ва ўмовах масавых парушэнняў функцыянавання камунальна-энергетычных сетак.-0-
Фота Раміля Насібуліна
