Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2025, 14:13

Уезду ў ЕС пасля выхадных чакаюць больш за 2,8 тыс. транспартных сродкаў

Фота з архіва
Фота з архіва
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2,8 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў ЕС пасля выхадных, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Як нагадалі ў ДПК, сёння ў 02.00 адноўлены рух у пунктах пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца") і "Кузня Беластоцкая" ("Брузгі") на беларуска-польскай граніцы. Праз гэтыя пагранпераходы з Беларусі ў Польшчу ўехалі ўжо 200 легкавых і 10 грузавых аўтамабіляў, а таксама 9 аўтобусаў.

"Па стане на 17 лістапада апоўдні перад польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" ("Брэст") у чарзе знаходзяцца 1430 легкавушак і 75 аўтобусаў. Сумежны бок за выхадныя прыняў на сваю тэрыторыю толькі 34 працэнты аўтамабіляў ад нормы. Перад польскім пагранпераходам "Кукурыкі" ("Казловічы") уезду ў Польшчу чакаюць 350 фур. За два дні сумежны бок аформіў 53 працэнты грузавікоў", - растлумачылі ў ведамстве.

Кантралюючыя службы латвійскага пункта пропуску "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") за выхадныя прынялі на сваю тэрыторыю 35 працэнтаў велікагрузаў ад нормы. Уезду ў Латвію чакаюць 50 грузавых аўто.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі