Сцяг Субота, 7 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 снежня 2025, 09:00

Туман і пераменная воблачнасць чакаюцца сёння ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння ў многіх раёнах чакаецца туман, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі прагназуецца туман. У ранішні час месцамі можа быць слабы галалёд. Вецер паўднёвы 3-8 м/с.

Тэмпература паветра максімальная днём складзе нуль - плюс 6 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі