Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра юстыцыі Валянціна Якімовіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Служба "адно акно": вектары развіцця" расказала, што паўплывала на паляпшэнне ўмоў работы службаў "адно акно".
"Калі мы толькі пачыналі маніторынгі, у службаў "адно акно" быў стандартны выгляд. Калі вы заходзіце ў будынак выканкама, на першым паверсе стаіць пост міліцыянера, а побач такая адгароджаная тэрыторыя, нават дзвярэй няма. І грамадзянін, знаходзячыся на такой вузенькай стоечцы, нешта запаўняе на гэтым скразняку, дзе ўсе ходзяць. Цяпер такіх службаў ужо, думаю, практычна няма дзякуючы таму, што Мінюст праводзіць планамерную работу ў тым ліку з выканкамамі", - адзначыла Валянціна Якімовіч.
Ёсць і іншыя моманты, якія паўплывалі на паляпшэнне работы службаў. "Другі год ужо мы праводзім конкурс "Лепшая служба "адно акно", дзе ўлічваюцца не толькі заканадаўчыя крытэрыі, але і налічваюцца балы, калі ёсць нейкія свае фішкі. Таксама мы праводзім рэспубліканскі семінар. Галоўныя ўпраўленні юстыцыі арганізуюць абласныя семінары, дзе ім паказваюць лепшыя службы, і яны едуць з запалам. Маўляў, нам таксама так хочацца", - падкрэсліла намеснік міністра.
Паводле слоў Валянціны Якімовіч, узорных службаў у краіне цяпер вельмі шмат. "Я, напрыклад, уразілася службай у Наваполацку, таму што там усё арганізавана з інтэрактыўнымі экранамі і асобным пакоем для вельмі канфідэнцыяльных адміністрацыйных працэдур. Таксама адзначу новую службу ў Брэсце і ў Бярозе. Цяпер вельмі шмат сапраўды выканкамы ў гэтым плане працуюць і стараюцца", - адзначыла яна.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-