Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2024, 09:02

Сергяенка: УНС будзе вырашаць стратэгічныя задачы па развіцці краіны
 

Ігар Сергяенка. Фота з архіва
Ігар Сергяенка. Фота з архіва
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы не павінны падвесці сябе і тых людзей, на плячах якіх ствараем нашу дзяржаву. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, паведамляе БЕЛТА.

"Самыя моцныя словы, якія сталі лозунгам і дэвізам гэтага УНС, - "Час выбраў нас". У кожнага пакалення быў свой час. Час, калі трэба было адстаяць нашу Радзіму ў грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Вы, напэўна, ведаеце, ёсць пяцісерыйны фільм "Час выбраў нас" - пра ваенны Мінск. Аднаўлялі нашу Беларусь у пасляваенныя гады", - адзначыў Ігар Сергяенка.

Сёння іншыя задачы, падкрэсліў спікер. "І Прэзідэнт коратка і ёміста на завяршэнне (УНС. - Заўвага БЕЛТА) сказаў, што мы не павінны падвесці сябе і тых людзей, на плячах якіх мы ствараем сёння нашу дзяржаву, грамадства - маналітнае, кансалідаванае. І гэта паказала пасяджэнне УНС", - канстатаваў ён.

"Выбраннем кіруючых органаў Усебеларускага народнага сходу завяршаецца канстытуцыйная рэформа, - дапоўніў Ігар Сергяенка. - УНС будзе вырашаць важныя, стратэгічныя задачы па развіцці нашай краіны. Прэзідэнт гэта таксама падкрэсліў. Гэта і праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі - канкрэтныя пытанні, не падмяняючы, зразумела, іншыя органы. Але ў практычным жыцці, вядома, яшчэ трэба будзе ўбудаваць УНС у сістэму ўсёй дзяржаўнай улады ў нашай краіне".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі