Фота з архіва
7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2026 годзе ў Беларусі на прыгарадныя маршруты выйдуць першыя электробусы, паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ намеснік генеральнага дырэктара па інавацыйным развіцці холдынга БKM Алег Быцко, паведамляе БЕЛТА.
Экатранспарт будзе курсіраваць паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі. Машыны з запасам ходу на 100 км цяпер праходзяць выпрабаванні. Першымі іх апрабоўваюць работнікі Астравецкай АЭС.
"На наступны год мы плануем мадэрнізаваць гэты электробус, пашырыць яго аўтаномны ход да 250 км і забяспечыць магчымасць экспрэс-зарадкі. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача менавіта забяспечыць прыгарадныя перавозкі электратранспартам. Таму мы актыўна ўдзельнічаем у гэтым працэсе, і ў наступным годзе абавязкова такі электробус ужо будзе перавозіць пасажыраў паміж Мінскам і Смалявічамі. У далейшым і астатнія гарады-спадарожнікі плануецца абсталяваць менавіта такім транспартам", - сказаў Алег Быцко.
Электробусы спраектаваны з папраўкай на ўмовы прыгарада: сядзенні павышанай камфортнасці, рамяні бяспекі, асаблівыя патрабаванні да трываласці кузава. Такая распрацоўка для беларускага прадпрыемства - вопыт зусім новы. Зрабіць неабходныя разлікі і разабрацца ў нюансах канструктарам дапамагалі вучоныя.-0-