Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2024, 18:31

"Не маем права забываць". Да чаго яшчэ ў 2001-м заклікаў увесь свет Лукашэнка ў Брэсцкай крэпасці

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для беларусаў памяць свяшчэнная, і так будзе заўсёды. Упэўненасць у гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказваў неаднаразова. Так было і ў 2001-м, у год 60-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Тады здавалася, што па-іншаму проста не можа быць. Унікальныя кадры памятных мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Беларусі і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II, які спецыяльна прыехаў у Брэст, глядзіце ў YouTube-праекце БЕЛТА "Як гэта было: DOC".

З таго дня мінула крыху больш за 20 гадоў. І ў краінах, народы якіх унеслі неацэнны ўклад у нашу агульную Перамогу, памяць сказілі і вывернулі навыварат. Разбурылі манументы, назвалі савецкіх салдат акупантамі. А ў Беларусі памяць па-ранейшаму свяшчэнная. Мы шануем і захоўваем знакавыя для ўсяго чалавецтва мясціны. У іх ліку і Брэсцкая крэпасць - сімвал мужнасці, стойкасці і сілы духу.

Менавіта ў Брэсце ў чэрвені 2001 года адкрыўся Свята-Уваскрасенскі сабор. Яго будаўніцтва праходзіла пад патранатам кіраўніка дзяржавы. Асвяціў новы храм і правёў у ім першую літургію Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.

"Мы сабраліся ў гэтыя дні ўшанаваць памяць герояў-пагранічнікаў, якія аддалі свае жыцці пры абароне рубяжоў Айчыны ў першыя дні вайны, - сказаў у чэрвені 2001-га беларускі лідар. - Гэта былі самыя трагічныя з усіх паўтары тысячы ваенных дзён, якія перажылі нашы народы. Незагойнай, кроватачывай ранай застаюцца яны ў нашай памяці, увасабляючы боль страт, гібель мільёнаў людзей - воінаў і мірных грамадзян, старых і бязвінных дзяцей".

Такая вялікая цана, якую паклала Беларусь на алтар Айчыны ў імя свабоды і незалежнасці, нагадаў Прэзідэнт. "Мы ніколі не павінны, не маем права забываць аб гэтым. Для нас няма важнейшай задачы, чым данесці да нашчадкаў бяссмяротны подзвіг бацькоў і дзядоў. Цаной свайго жыцця выратавалі яны мір ад карычневай чумы, падарылі людзям планеты светлую будучыню, а нам - гэту свабодную і чыстую зямлю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі ўсклалі вянкі да помніка новага мемарыяльнага комплексу "Вартавым граніц" і наведалі размешчаны ў Брэсцкай крэпасці Святамікалаеўскі гарнізонны храм. Гэтыя і іншыя архіўныя кадры глядзіце ў нашым YouTube-праекце "Як гэта было: DOC".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі