Скрыншот відэа АНТ
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка збеглых радыкалаў у
Польшчы і Літве можа разглядацца як садзейнічанне тэрарызму. Аб гэтым на
тэлеканале АНТ заявіў 20 лістапада начальнік следчага ўпраўлення
Камітэта дзяржбяспекі Канстанцін Бычак, паведамляе БЕЛТА.
Раней на тэлеканале АНТ паведамілі, што на тэрыторыі Польшчы і Літвы рыхтуюцца незаконныя ўзброеныя фарміраванні з ліку збеглых беларускіх радыкалаў. Баевікі праходзяць "абкатку", каб уварвацца ў Беларусь і захапіць уладу ўзброеным шляхам.
"Камітэтам былі прааналізаваны і абагульнены ўсе даныя, якія сведчаць аб тэрарыстычным характары названай дзейнасці, у выніку чаго Вярхоўным судом было прынята рашэнне аб прызнанні гэтых ячэек тэрарыстычнай арганізацыяй", - сказаў Канстанцін Бычак.

У сувязі з гэтым, падкрэсліў начальнік следчага ўпраўлення КДБ,
асобным дзяржаўным структурам Польшчы і Літвы варта звярнуць увагу, што
іх дзейнасць можа быць кваліфікавана як садзейнічанне тэрарызму.-0-
Скрыншоты відэа АНТ