11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генацыд для нашага народа - гэта незагойная рана, напамін пра мільёны загінулых, пра выпаленыя папялішчы, у якія ператвараліся нашы гарады і вёскі. Такое меркаванне выказаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік у час Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для многіх краін генацыд - гэта юрыдычны тэрмін, які ўяўляе рэха далёкіх канфліктаў. Для нашага ж народа - гэта незагойная рана, напамін пра мільёны загінулых, пра выпаленыя папялішчы, у якія ператвараліся нашы гарады і вёскі. Гэта напамін пра больш як 1,1 тыс. дзён акупацыі, больш за тры гады пакут, якія закранулі ўсе без выключэння слаі насельніцтва. Гэта больш за 580 месцаў прымусовага ўтрымання. Улічваючы, колькі людзей загінула ў гэтых месцах, яны па праву называюцца лагерамі смерці", - сказаў Уладзімір Каранік.

Ён адзначыў, што дэмаграфічныя наступствы генацыду мы адчуваем да гэтага часу. "Бо мільёны загінулых, уключаючы сотні тысяч непаўналетніх, у гады вайны, - гэта дзясяткі мільёнаў ненароджаных дзяцей пасля яе. І мы не маем права гэта забыць", - падкрэсліў ён.
"Нацыянальная акадэмія навук актыўна ўзаемадзейнічае з Генеральнай пракуратурай і аказвае ўсё неабходнае садзейнічанне па ўстанаўленні фактаў генацыду, па вяртанні імёнаў усім бязвінным і безыменным ахвярам той вайны, - адзначыў Уладзімір Каранік. - У імя памяці аб мінулым пакаленні, у імя светлай будучыні мы абавязаны памятаць пра гэта. Асабліва цяпер, калі робяцца спробы перапісаць гісторыю, калі фашызм зноў падымае галаву. Наш голас павінен быць голасам памяці. І не дзеля таго, каб помсціць, а ў імя будучых пакаленняў. Мы не можам дазволіць, каб у наш агульны дом зноў прыйшла вайна, зноў прыйшоў генацыд".-0-