Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камфортныя тарыфы роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве застаюцца, іх ніхто не адмяняў. Аб гэтым журналістам заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі да пачатку форуму "AI4Development: рашэнні для Беларусі" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раней у Мінсувязі паведамілі, што з 6 кастрычніка 2025 года з боку дзяржаўных органаў Расійскай Федэрацыі ўведзены рэгулятарныя абмежаванні па ўмовах прадастаўлення паслуг сувязі на тэрыторыі Расіі. Расійскія аператары сувязі ўвялі абавязковую 24-гадзінную блакіроўку паслуг перадачы даных і SMS для ўсіх абанентаў у роўмінгу, якія рэгіструюцца ў сетках расійскіх аператараў сувязі.
"Учора нашы аператары праінфармавалі аб тым, што на працягу сутак з моманту рэгістрацыі ў сотавых сетках Расійскай Федэрацыі перадача даных, гэта значыць мабільны інтэрнэт, і SMS будуць недаступны", - нагадаў Кірыл Залескі.

Пры гэтым, адзначыў міністр, галасавая сувязь у роўмінгу застаецца. "Камфортныя тарыфы роўмінгу ў рамках нашых дамоўленасцей у Саюзнай дзяржаве застаюцца. Гэтыя механізмы прадаўжаюць працаваць", - звярнуў ён увагу.
Кірыл Залескі падкрэсліў, што ведамства кантралюе сітуацыю і знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі калегамі. "Мы абавязкова паведамім, калі з'явіцца новая інфармацыя. У любым выпадку застаюцца 150 хвілін уваходных і 150 хвілін выходных, якія прадугледжаны нашымі камфортнымі тарыфамі, іх ніхто не адмяняў", - заўважыў кіраўнік галіны.-0-