Фота з архіва
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 16 т пясчана-саляной сумесі накіравана на прыбіранне сталічных вуліц і двароў ад снегу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую гарадскую жыллёвую гаспадарку.
Для прыбірання дваровых тэрыторый Мінска ад снегу задзейнічаны 82 адзінкі тэхнікі і звыш 1,5 тыс. рабочых па комплексным прыбіранні і ўтрыманні домаўладанняў. Таксама зрасходавана 16 т пясчана-саляной сумесі.
У ЖКГ просяць пешаходаў быць уважлівымі, а аўтаўладальнікаў - не загрувашчваць дваровыя праезды, каб не ствараць перашкоды для тэхнікі. Сітуацыя застаецца на кантролі.-0-