Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2025, 11:28

Якія вірусы і інфекцыі прывозяць у Беларусь яе жыхары і госці, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан расказала ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, якія вірусы і інфекцыі прывозяць у Беларусь жыхары і госці краіны.

Госці з іншых краін не прывозяць у Беларусь ніякіх экзатычных вірусаў або інфекцый, паколькі ўсе яны ўжо добра вядомы нашым урачам. "У асноўным размова ідзе аб такіх захворваннях, як малярыя і ліхаманка дэнге. Аднак у нас няма пагрозы ўзнікнення экстранных сітуацый, якія патрабуюць асаблівых мер санітарнай аховы", - падкрэсліла Іна Карабан.

Напрыклад, ліхаманка дэнге перадаецца праз укусы камароў, але ў Беларусі няма такіх відаў камароў і ўмоў для іх размнажэння, таму гэта хвароба для нас не ўяўляе сабой небяспекі, дадала начальнік аддзела.

Намеснік галоўнага ўрача па інфекцыйных захворваннях Магілёўскай бальніцы нумар 1, галоўны пазаштатны інфекцыяніст галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Бас дадала, што апошнія гады пачалі рэгістраваць выпадкі адру, якія раней былі рэдкасцю. "Цяпер іх няшмат, але інфекцыяністы зноў сутыкнуліся з гэтай хваробай. У большасці выпадкаў адзёр завазны, часцей за ўсё з Расіі. Многія жыхары Беларусі працуюць там, дзе адбываецца кантакт з хворымі, і вяртаюцца дадому часта ў інкубацыйны перыяд, калі сімптомы пачынаюць праяўляцца, - расказала яна. - Асноўная частка тых, хто захварэў, не прышчэплены".

Ад прышчэпак ад адру і краснухі адмаўляюцца некаторыя групы людзей з-за пэўных сваіх меркаванняў, напрыклад, веры. А таксама маці, якія лічаць, што дзіця само справіцца з інфекцыяй. Аднак тых, хто сапраўды перакананы, што вакцынацыя не патрэбна з-за адсутнасці інфекцыі, на самай справе вельмі мала - хутчэй, гэта адзінкавыя выпадкі.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя "8-я гарадская паліклініка", галоўны пазаштатны спецыяліст па арганізацыі амбулаторнай дапамогі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Таццяна Камкова адзначыла, што, паколькі ў паліклініцы таксама аказваюць дапамогу пацыентам з адром і краснухай, медыцынскія работнікі прайшлі вакцынацыю і праверку ўзроўню імунітэту. "Калі імунітэт быў нізкім, супрацоўнікаў вакцынавалі, каб перапыніць ланцужок распаўсюджвання інфекцыі. Медыцынскі работнік з нізкім імунітэтам можа захварэць і адначасова заразіць іншых, яшчэ здаровых пацыентаў. Для гэтага была праведзена маштабная праграма вакцынацыі сярод медперсаналу", - падкрэсліла яна.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі