Сцяг Серада, 11 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2026, 13:53

Эксперт адказала, чаму ў аптэках розныя цэны на лякарствы 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя", член Савета Рэспублікі Людміла Сапега ў эфіры тэлеканала "СТБ" расказала, чаму ў аптэках адрозніваюцца цэны на лекавыя прэпараты, паведамляе БЕЛТА.

"Нават у адной аптэчнай сетцы могуць быць розныя цэны. Гэта можа быць звязана з пэўнымі праграмамі лаяльнасці, якія прадастаўляюцца для забеспячэння даступнасці. Можа быць звязана з рознымі тэрмінамі пастаўкі лекавых сродкаў, - растлумачыла Людміла Сапега. - Інакш кажучы, напрыклад, закупачная цана лякарства была адна, і паколькі у нейкай аптэцы абарот большы, яго раскупілі хутчэй. А на абласны аптэчны склад ажыццёўлена пастаўка па новай цане, і аптэка ўжо закупляе лякарствы па новай цане". Такім чынам атрымліваецца, што і ў адной аптэцы цана ў розныя дні можа адрознівацца".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі