Сцяг Нядзеля, 15 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лютага 2026, 17:03

"Як добры моцны чай у марозны дзень". МЗС Беларусі аб партнёрстве з расійскімі калегамі

 

Фота з архіва
Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сацыяльных сетках крэатыўна павіншавала сваіх расійскіх калег з Днём дыпламатычнага работніка, паведамляе БЕЛТА.

Тэкст віншавання суправаджае калаж, на якім на фоне будынка расійскага МЗС адлюстраваны ў час рукапаціскання міністры Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў. Побач з імі стаіць залацісты самавар са шклянкай гарачага чаю.

"Сябры, з Днём дыпламата! У нас партнёрства - як добры моцны чай у марозны дзень: незаменны, падбадзёрлівы і даспадобы абодвум бакам. Няхай і далей будзе так: хуткія рашэнні, дакладныя дамоўленасці і яшчэ больш агульных спраў, якія сапраўды мяняюць жыццё да лепшага!" - гаворыцца ў віншаванні.

Дзень дыпламатычнага работніка адзначаецца ў Расіі штогод 10 лютага. Свята ўстаноўлена ўказам прэзідэнта РФ ад 31 кастрычніка 2002 года. Дата прымеркавана да 10 лютага 1549 года - дня заснавання Пасольскага прыказа, першага знешнепалітычнага ведамства Расіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі