10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сістэме адукацыі ў 2025 годзе шэраг падзей прайшоў з прыстаўкай "упершыню", паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У сістэме адукацыі шэраг падзей у 2025 годзе прайшоў з прыстаўкай "упершыню". Работа з адоранымі школьнікамі выйшла на новы ўзровень, і вочна-дыстанцыйная алімпіяда, якая праводзіцца ў круглагадовым фармаце, у гэтым годзе ўпершыню прайшла ў фармаце настаўнік-вучань. Гэта вельмі важна, калі мы падключаем настаўніка да таго, каб ён таксама рос над сабой і мог даць дзецям веды высокага ўзроўню. На ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі па даручэнні кіраўніка дзяржавы мы ўпершыню пачалі ствараць вучэбныя майстэрні на прадпрыемствах. Ужо функцыянуюць 65 такіх майстэрань, гэта толькі пачатак работы", - расказаў Андрэй Іванец.

На ўзроўні вышэйшай школы ўпершыню створаны студэнцкія канструктарскія бюро. 16 такіх КБ пачалі працаваць на базе 13 ВНУ. Як мінімум пяць яшчэ будзе створана ў 2026 годзе.
Акрамя таго, у 2025 годзе прайшла першая Нацыянальная школа рэктараў. Яна стала своеасаблівай зверкай гадзіннікаў для вышэйшай школы, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, галіновых міністэрстваў і бізнесу. Гэты фармат плануецца зрабіць штогадовым.
Што датычыцца задач на 2026 год, міністр адукацыі падкрэсліў, што непарушнымі застаюцца асноўныя прынцыпы. "Першы - даступнасць адукацыі. Ставім амбіцыйныя задачы па павышэнні даступнасці дашкольнай адукацыі для дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў для таго, каб у Год беларускай жанчыны нашы маладыя мамы маглі рэалізоўваць сябе прафесійна і пры гэтым быць упэўненымі ў будучыні сваіх маленькіх дзяцей. Другі прынцып - якасць адукацыі. Мы павінны дасягнуць у бліжэйшую пяцігодку 50 працэнтаў практыкаарыентаванага кампанента на ўзроўні каледжаў і ўніверсітэтаў. Для гэтага ўкараняюцца новыя формы ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў, калі фактычна навучанне і ў каледжах, і ва ўніверсітэтах шмат у чым будзе рэалізоўвацца ў дуальнай форме атрымання адукацыі, дзе фундаментальныя глыбокія тэарэтычныя веды арганічна спалучаюцца з практыкай. Развіццё навуковых школ, вузаўскай навукі - гэта яшчэ адна немалаважная задача на гэту пяцігодку. Упершыню сфарміравана шэсць рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм, якія прызначаны стаць інавацыйным драйверам рэгіёнаў. Галаўныя арганізацыі - нашы інжынерна-тэхнічныя ўніверсітэты. Цяпер ідзе напаўненне канкрэтнымі праектамі. Упэўнены, гэта дасць новы імпульс узаемадзеяння вузаўскай, галіновай і акадэмічнай навукі", - праінфармаваў кіраўнік адукацыйнага ведамства.
У пасяджэнні прымаюць удзел намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, старшыні профільных камісій Нацыянальнага сходу, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і ўстаноў адукацыі з усёй краіны.-0-