Фота Белдзяржфілармоніі
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт "BelSCO - 58!", прымеркаваны да 58-годдзя заслужанага калектыву Беларусі Дзяржаўнага камернага аркестра, пройдзе ў Белдзяржфілармоніі 28 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Па традыцыі аркестр на чале з галоўным дырыжорам Яўгенам Бушковым рыхтуе музычныя прэм'еры. Спецыяльна да дня нараджэння была створана кампазіцыя "Інтэрлюдыя", якая адкрые святочны канцэрт. У кульмінацыі вечара слухачоў чакае сусветная прэм'ера опернай сцэны "Усебаковае даследаванне" Эрыка Фрайтага на словы выдатнага майстра слова Данііла Хармса. Маладыя салісты разыграюць гратэскавы дыялог у суправаджэнні камернага аркестра, дапоўненага духавымі і ўдарнымі інструментамі.
Да 270-годдзя з дня нараджэння Вольфганга Амадэя Моцарта будзе прымеркавана выкананне яго пародыі "Музычны жарт" для струнных і валторнаў, вядомай сваім камічным заканчэннем, дзе ўсе групы інструментаў іграюць у розных танальнасцях, апярэджваючы музыку сённяшняга дня. А лік 58, які супаў з нумарам опуса сюіты з балета "Бык на даху" французскага кампазітара Дарыуса Міё, падорыць слухачам сустрэчу з гарачай бразільскай музыкай, поўнай цытат з народных песень і танцаў.
Канцэрт пачнецца ў 19.00.-0-