Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 11 лютага 2026 года ўступае ў сілу ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2026 года нумар 5, які ўводзіць новую адміністрацыйную працэдуру - выдача даведкі аб адносінах да воінскага абавязку. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Павел Куліненка, мэта новай адміністрацыйнай працэдуры заключаецца ў забеспячэнні выканання грамадзянамі воінскага абавязку. "Пры яе ажыццяўленні будзе дасягацца паўната і дакладнасць даных іх воінскага ўліку", - дадаў ён.
Павел Куліненка таксама адзначыў, што ваенныя камісарыяты і іх адасобленыя падраздзяленні з 11 лютага 2026 года будуць выдаваць даведкі аб адносінах да воінскага абавязку грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. "Даведка будзе выдавацца бясплатна на працягу аднаго рабочага дня. Названай катэгорыі грамадзян гэта даведка будзе неабходна пры атрыманні або замене пашпарта, вадзіцельскага пасведчання і дазволу на набыццё грамадзянскай зброі", - сказаў намеснік начальніка ўпраўлення.
Ён таксама падкрэсліў, што гэта даведка будзе выдадзена ўсім грамадзянам, якія асабіста прыбудуць у ваенныя камісарыяты і іх адасобленыя падраздзяленні па месцы жыхарства, незалежна ад таго, з'яўляюцца яны суб'ектамі воінскага абавязку або не.-0-