Фота hockey.by
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Шахцёра" і "Магілёва" атрымалі буйныя перамогі ў матчах 45-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай экстралігі сезона-2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Салігорскі клуб дома разграміў "Хімік" з лікам 5:0. Дзве шайбы за "гарнякоў" закінуў Арсеній Чухраеў, а галкіпер Ілья Гарбуноў адбіў 31 кідок. "Шахцёр" здабыў шостую перамогу запар і вярнуўся на трэцяе месца турнірнай табліцы. У наваполацкай каманды ў сваю чаргу ўсяго адна вікторыя за мінулыя 30 дзён.
"Магілёў" дзякуючы дублю Антона Елісеенкі дома быў мацнейшы за "Брэст" (4:0), шатаўт з 25 сейвамі за "львоў" аформіў Расціслаў Зіновенка. Клуб з поўдня краіны пацярпеў чацвёртую няўдачу запар.
Акрамя таго, "Гомель" на выездзе нанёс паражэнне "Лідзе" - 4:1, "рысі" прадоўжылі серыю з набранымі ачкамі да пяці гульняў.-0-