1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 30 градусаў цяпла і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 2 ліпеня, паведамілі БЕЛТА у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Невялікія кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі раніцай і днём месцамі па крайнім усходзе рэспублікі. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах па ўсходзе 15-18 м/с.
Тэмпература мінімальная ноччу складзе 10-16, месцамі 8-9 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 21 градуса па ўсходзе, да 30 - па захадзе.-0-