Сцяг Чацвер, 19 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2026, 18:10

Чацвёртая лінія метро ў Мінску. Калі пачнуцца работы?

Фота з архіва
Фота з архіва
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі ў Мінску пачнуць будаваць чацвёртую лінію метро расказаў дырэктар ДП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Іван Мікульскі ў час выязной нарады на будаўнічай пляцоўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З мая мінулага года на новым участку Зеленалужскай лініі актыўна працуе тунэлепраходчы механізаваны комплекс "Алеся", які прайшоў ужо амаль кіламетр. Ён пачаў свой шлях ад станцыі "Парк Дружбы народаў" і цяпер працуе на станцыі "Камароўская", пасля чаго прадоўжыць рух да станцыі "Пярэспа". "Плануецца, што ён завершыць "праходку" ў канцы 2027 года", - дадаў Іван Мікульскі.

Нядаўна быў закуплены другі тунэлепраходчы комплекс, які паэтапна прыбывае ў Беларусь. Паводле слоў дырэктара прадпрыемства, комплекс не будзе прастойваць: адразу пасля прыбыцця рабочыя пачнуць яго зборку і мантаж. Пасля гэтага ён пачне сваю работу. Абодва комплексы, завяршыўшы работы на Зеленалужскай лініі, пяройдуць да будаўніцтва чацвёртай кальцавой лініі метро.

Нарада прайшла пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава. З прадстаўнікамі "Мінскметрабуда" і "Мінскметрапраекта" ён абмеркаваў пытанні паскарэння тэмпаў будаўніцтва станцый і пракладкі тунэляў, а таксама ключавыя нюансы, якія патрабуюць увагі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі