Ганна Гуськова
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова засталася задаволена сваім выступленнем на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Лідар беларускай каманды па лыжнай акрабатыцы прабілася ў фінал з восьмым рэзультатам сярод 25 удзельніц кваліфікацыі. У лепшай фінальнай спробе Гуськова набрала 100,29 бала і таксама заняла восьмае месца. Двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай стала Сюй Ментаа з Кітая, серабро ўзяла аўстралійка Даніэль Скот, бронза - у яшчэ адной кітаянкі Шаа Цы.

"Вы самі ўсё бачылі. Я зрабіла ўсё на 100 працэнтаў, выканала скачкі чыста, а далей ужо справа за суддзямі. Складана нешта каменціраваць. Для мяне гэта вельмі дзіўна. Калі б я ўпала, то магла б вінаваціць сябе, - сказала Ганна. - Вельмі задаволена, што добра зрабіла праграму. Скачок у фінале давялося выканаць упершыню ў сезоне, каб павысіць складанасць. Усё зрабіла дзеля медаля, але, на жаль, дабавіць няма чаго. Нават вядучы на стадыёне пракаменціраваў: "Бравісіма!". Аднак гэта не адмяняе той факт, што я не ў шасцёрцы".
Яшчэ дзве нашы спартсменкі Настасся Андрыянава і Ганна Дзяруга сталі 16-й і 17-й адпаведна. Ганна Гуськова адзначыла, што беларускія фрыстайлісткі заслугоўваюць выключна слоў падтрымкі. "Нам ужо пры жыцці можна помнікі ставіць. Мы толькі ў снежні пачалі гарналыжную падрыхтоўку і за такі кароткі тэрмін змаглі з дзяўчатамі адабрацца на Алімпіяду і паказаць усё, на што здольны. І ўсе бачылі, як добра мы выступілі", - падкрэсліла яна.-0-