18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы "Ода беларускай жанчыне", праходзіць у Нацыянальным драматычным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў сценах драмтэатра традыцыйна гучаць вершы беларускіх паэтаў на беларускай мове. А ў Год беларускай жанчыны ўсе яны прысвечаны прыгожай палове чалавецтва.
У зале сабраліся беларускі, ды і не толькі, з усіх куткоў краіны. Беларуская мова ў іх жыцці займае асаблівае месца - гэта заўсёды нешта роднае, светлае, што кранае душу і сэрца.

Мастацкі кіраўнік Дома культуры ААТ "Інтэграл" Вера Савенка падзялілася тым, што ў яе сям'і ёсць добрая традыцыя. "Маё дзіця ходзіць у школу, і мне вельмі шкада, што яна не пранікаецца беларускай мовай. Хочацца, каб яна ведала больш слоў. Таму я ёй прапанавала часам дома размаўляць на роднай мове. Яна спачатку аднеквалася, не хацела. Але я спрабавала. А потым неяк яна прыходзіць са школы - і сама просіць. І для яе гэта стала каштоўным рытуалам. Ды і карысным у навучанні", - расказала жанчына.
"І вось мы некалькі разоў на тыдзень размаўляем так. Нешта ёй перакладаю, нешта яна сама пытаецца. Мне прыемна, што яна цікавіцца, - усміхаецца Вера Савенка. - Ведаеце, у глыбінцы беларуская мова прысутнічае, яна ёсць у кожным чалавеку. Няхай яны і не гавораць на чыстай літаратурнай мове, але гэта іх родная мова. Гэта нашы карані".
Ганна Гарчакова прыйшла на свята са сваімі дочкамі Марыяй, Верай і Кацяй, а дома ў яе засталіся яшчэ двое сыноў. "Я сама вельмі люблю беларускую мову. Сумна, што цяпер так мала людзей гавораць на ёй. Прыемна, што ў нашай краіне мы захоўваем яе, і вось такім чынам аддаём ёй даніну павагі. Нават проста размовы пра яе даводзяць да мурашак па ўсім целе, - прызнаецца жанчына. - Заўсёды стараемся наведваць такія мерапрыемствы. Гэта натхняе адкрыць беларускую кнігу, схадзіць на выставу беларускіх мастакоў. І да ўсяго прывучаем сваіх дзяцей".
Віктар, Наталля і Мікалай Сімакі прыехалі з Ваўкавыска. Яны чытаюць сёння са сцэны вершы, напісаныя Віктарам для жонкі Наталлі. "Праз вершы я перадаю свае пачуцці, перажыванні. Паказваю, наколькі моцна я яе кахаю, як мае пачуцці мацнеюць з гадамі", - расказаў Віктар.
Наталля сказала, што для яе верш стаў прыемным сюрпрызам. "Давяло да слёз. Слёз радасці", - дадала яна.
Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская адзначыла, што на мерапрыемства традыцыйна запрашаюцца беларускі - прадстаўніцы ўсіх сфер і ўсіх рэгіёнаў краіны. "Са сцэны чытаюць вершы не прадстаўніцы БСЖ. А якраз сем'і, якія прыязджаюць з кожнага рэгіёна нашай краіны, з усіх абласцей. Ёсць і дзяржаўныя служачыя, вядомыя дзеячы, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі. І ўсе яны сёння чытаюць вершы ў гонар беларускай жанчыны", - дадала яна.
У тэатры таксама арганізавана выстава фатаграфій стваральніцы лагатыпа Года беларускай жанчыны Яўгеніі Пагранічнай "Імгненні жыцця". З маляўнічых ілюстрацый на гасцей мерапрыемства глядзяць беларускі. Кожная са сваёй усмешкай, гісторыяй, яны дзеляцца з гасцямі сваёй радасцю і любоўю. І ўсе гэтыя эмоцыі ўдалося захаваць фатографу.
Сёння ў сценах драмтэатра традыцыйна гучаць вершы беларускіх паэтаў на беларускай мове. А ў Год беларускай жанчыны ўсе яны прысвечаны прыгожай палове чалавецтва.
У зале сабраліся беларускі, ды і не толькі, з усіх куткоў краіны. Беларуская мова ў іх жыцці займае асаблівае месца - гэта заўсёды нешта роднае, светлае, што кранае душу і сэрца.

Мастацкі кіраўнік Дома культуры ААТ "Інтэграл" Вера Савенка падзялілася тым, што ў яе сям'і ёсць добрая традыцыя. "Маё дзіця ходзіць у школу, і мне вельмі шкада, што яна не пранікаецца беларускай мовай. Хочацца, каб яна ведала больш слоў. Таму я ёй прапанавала часам дома размаўляць на роднай мове. Яна спачатку аднеквалася, не хацела. Але я спрабавала. А потым неяк яна прыходзіць са школы - і сама просіць. І для яе гэта стала каштоўным рытуалам. Ды і карысным у навучанні", - расказала жанчына.
"І вось мы некалькі разоў на тыдзень размаўляем так. Нешта ёй перакладаю, нешта яна сама пытаецца. Мне прыемна, што яна цікавіцца, - усміхаецца Вера Савенка. - Ведаеце, у глыбінцы беларуская мова прысутнічае, яна ёсць у кожным чалавеку. Няхай яны і не гавораць на чыстай літаратурнай мове, але гэта іх родная мова. Гэта нашы карані".Ганна Гарчакова прыйшла на свята са сваімі дочкамі Марыяй, Верай і Кацяй, а дома ў яе засталіся яшчэ двое сыноў. "Я сама вельмі люблю беларускую мову. Сумна, што цяпер так мала людзей гавораць на ёй. Прыемна, што ў нашай краіне мы захоўваем яе, і вось такім чынам аддаём ёй даніну павагі. Нават проста размовы пра яе даводзяць да мурашак па ўсім целе, - прызнаецца жанчына. - Заўсёды стараемся наведваць такія мерапрыемствы. Гэта натхняе адкрыць беларускую кнігу, схадзіць на выставу беларускіх мастакоў. І да ўсяго прывучаем сваіх дзяцей".
Віктар, Наталля і Мікалай Сімакі прыехалі з Ваўкавыска. Яны чытаюць сёння са сцэны вершы, напісаныя Віктарам для жонкі Наталлі. "Праз вершы я перадаю свае пачуцці, перажыванні. Паказваю, наколькі моцна я яе кахаю, як мае пачуцці мацнеюць з гадамі", - расказаў Віктар.
Наталля сказала, што для яе верш стаў прыемным сюрпрызам. "Давяло да слёз. Слёз радасці", - дадала яна.Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская адзначыла, што на мерапрыемства традыцыйна запрашаюцца беларускі - прадстаўніцы ўсіх сфер і ўсіх рэгіёнаў краіны. "Са сцэны чытаюць вершы не прадстаўніцы БСЖ. А якраз сем'і, якія прыязджаюць з кожнага рэгіёна нашай краіны, з усіх абласцей. Ёсць і дзяржаўныя служачыя, вядомыя дзеячы, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі. І ўсе яны сёння чытаюць вершы ў гонар беларускай жанчыны", - дадала яна.
У тэатры таксама арганізавана выстава фатаграфій стваральніцы лагатыпа Года беларускай жанчыны Яўгеніі Пагранічнай "Імгненні жыцця". З маляўнічых ілюстрацый на гасцей мерапрыемства глядзяць беларускі. Кожная са сваёй усмешкай, гісторыяй, яны дзеляцца з гасцямі сваёй радасцю і любоўю. І ўсе гэтыя эмоцыі ўдалося захаваць фатографу.
"Гэта проста звычайныя дні, якія ўжо нельга вярнуць. І вось для мяне было вельмі важна адлюстраваць гэты момант - тут і цяпер", - дадала Яўгенія Пагранічная.-0-
Фота Таццяны Матусевіч
