Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі падведзены вынікі работы галіны за 2025 год, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.
Практычна ўсе арганізацыі захавалі ўстойлівае фінансавае становішча і забяспечылі дадатную дынаміку па шэрагу эканамічных паказчыкаў, адзначылі ў Мінсувязі.
Укараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці станоўча паўплывала на значэнне валавой дабаўленай вартасці секцыі "Інфармацыя і сувязь", якая другі год запар фіксуе дынаміку пазітыўнага росту: 103,5 працэнта за 2025 год пры тэмпе росту 101,8 працэнта ў 2024 годзе.
Намецілася стабільная дынаміка аднаўлення IT-сектара. Па выніках 2025 года ўклад галіны "Інфармацыя і сувязь" склаў 13,4 млрд бел. руб. у аб'ём валавога ўнутранага прадукту Рэспублікі Беларусь і 4,7 працэнта ў структуру ВУП.
У 2025 годзе Мінсувязі забяспечыла выкананне даведзенага мэтавага паказчыка па тэмпу росту экспарту паслуг у сферы ІКТ.-0-