Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лютага заслухаў даклад дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча аб ходзе праводзімай па распараджэнні кіраўніка дзяржавы маштабнай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы даложана аб завяршэнні другога этапу, у рамках якога правяралася боегатоўнасць большасці воінскіх часцей практычна ва ўсіх аб'яднаннях Узброеных Сіл, уключаючы сілы спецыяльных аперацый. Праведзены кантрольныя заняткі на палігонах па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы, на чым па патрабаванні Прэзідэнта быў зроблены асноўны акцэнт.
У ходзе праверкі боегатоўнасці ў ролі ўмоўнага праціўніка былі задзейнічаны падраздзяленні ўнутраных войскаў МУС. Прэзідэнту даложана папярэдняя ацэнка дзеянняў ваеннаслужачых УС і УВ, наколькі прафесійна яны справіліся з пастаўленымі задачамі.
Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача сур'ёзна прааналізаваць выяўленыя па ходу праверкі недахопы - з мэтай вызначыць слабыя месцы і палепшыць падрыхтоўку асабовага складу, уключаючы афіцэрскае звяно.
У цэлым праверка будзе прадоўжана. Чакаецца, што будзе правераны яшчэ шэраг воінскіх часцей для ацэнкі ўзроўню падрыхтоўкі ва ўсіх відах і родах Узброеных Сіл.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: па выніках праверкі важна атрымаць рэальную карціну здольнасці і гатоўнасці Узброеных Сіл дзейнічаць у адпаведнасці з іх прызначэннем. Таму акцэнт робіцца на раптоўнасці і максімальнай аб'ектыўнасці ацэнкі воінскіх часцей, якія правяраюцца.-0-