Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кожным раёне Беларусі з 1 сакавіка з'явяцца дзетсадаўскія групы для дзяцей да двух гадоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі - начальнік аддзела дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч.
Цяпер у рэгіёнах аператыўна вывучаецца патрэбнасць у месцах для дзяцей да двух гадоў ва ўстановах дашкольнай адукацыі. "Раней мы былі арыентаваны ў большай ступені на ўзроставую катэгорыю дзяцей старэйшых за два гады, таму што водпуск па доглядзе дзіцяці прадастаўляецца да трох гадоў. Тым самым мы максімальна забяспечвалі ў першую чаргу патрэбнасць ва ўстановах дашкольнай адукацыі на момант выхаду маці на работу. Дашкольная адукацыя ў нас у краіне не з'яўляецца абавязковай - сям'і прадастаўлена магчымасць самастойна выхоўваць дзіця да таго, як яно пойдзе ў школу. Але запыты сям'і мяняюцца - усё часцей маці хочуць выйсці на работу раней, складваюцца сямейныя абставіны, калі неабходна ўладкаваць дзіця ў дзіцячы сад не толькі на кароткачасовы рэжым, але і на больш працяглае знаходжанне. Усё гэта мы ўлічваем і цяпер сарыентаваліся на гэты напрамак. Адпаведная арганізацыйная работа праводзіцца ўжо ў рэгіёнах па нашым даручэнні", - расказала Альбіна Давідовіч.
У Беларусі на заканадаўчым узроўні замацавана магчымасць уладкавання дзяцей да двух гадоў у дзіцячыя сады. "Для іх могуць стварацца адпаведныя групы, таксама такія дзеткі ўладкоўваюцца ў рознаўзроставыя групы. На пачатак гэтага года ў 318 установах адукацыі ўжо функцыянавала 335 груп для дзяцей да двух гадоў. У адпаведнасці з рашэннем калегіі Міністэрства адукацыі гэта работа будзе прадоўжана. І з 1 сакавіка ў нас запланавана адкрыццё не менш як адной такой групы ў кожным раёне краіны. Вядома, мы будзем улічваць рэальныя запыты бацькоў. Магчыма, недзе адкрыюцца дзве групы, недзе адна. У сельскай мясцовасці ў большай ступені развіта сістэма рознаўзроставых груп, і месцы для такіх дзяцей будуць прадастаўляцца ў гэтых групах", - праінфармавала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.
Прадстаўнік Мінадукацыі падкрэсліла, што сістэма гатова да гэтага працэсу. "Такія групы працуюць ужо ў дзіцячых садах краіны, асяроддзе ў іх для малышоў ствараецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі заканадаўствам. Што датычыцца кадраў, то пастановай калегіі ведамства даручана інстытутам развіцця адукацыі праз курсы павышэння кваліфікацыі, правядзенне метадычных аб'яднанняў арганізаваць адпаведную работу з выхавальнікамі. Хоць у сістэме падрыхтоўкі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі дастатковы блок пытанняў адведзены навучанню і развіццю дзяцей ранняга ўзросту", - дадала Альбіна Давідовіч.
У 2025 годзе больш як 90 працэнтаў дзяцей былі ахоплены дашкольнай адукацыяй. На гэты момант у краіне функцыянуе больш як 3,6 тыс. дзіцячых садоў, ясляў і цэнтраў развіцця дзіцяці. У іх навучаецца каля 321 тыс. малышоў.-0-